Летнія спартыўныя спаборніцтвы сярод работнікаў дамоў-інтэрнатаў Гродзенскай вобласці прайшлі ў Навагрудскім раёне.
Акрамя Беларускага фонда міру арганізатарамі спаборніцтваў выступілі камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, Навагрудскі райвыканкам, абласная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўных і іншых устаноў.
Спаборніцтвы прайшлі ў найпрыгажэйшым месцы Наваградчыны — на возеры Літоўка.
10 каманд дэманстравалі свае спартыўныя і творчыя здольнасці.
Карпаратыўны дух, спартыўны азарт, крэатыўныя фотазоны і выдатная магчымасць адпачыць на прыродзе – адметныя рысы гэтых спаборніцтваў.
Па іх выніках першае месца заняла каманда работнікаў Жухавіцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, другое – Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, трэцяе – Шчучынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Іван Калбаска,
старшыня Гродзенскага аблснога аддзялення
ГА “Беларускі фонд міру”