image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
24.08.2022 / Администратор

У Слонімскім раёне падвялі вынікі працы раённай арганізацыі Беларускага фонду міру

22 жніўня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Слонімскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Семяняка В.М., намеснік старшыні Слонімскага раённага выканкама Юшкевіч Т.В., старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Калбаска І.В. і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юнчыц Н.С..

24.08.7

За справаздачны перыяд з 2017 па 2022 год Слонімскай раённай арганізацыяй сабрана больш за 31 тыс. рублёў добраахвотных ахвяраванняў, і амаль 8 тыс. рублёў спонсарскай дапамогі, — адзначыла старшыня Слонімскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ніна Віктараўна Рудая. — Актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Слонімшчыны прымаюць сябры раённай арганізацыі — ад удзелу ў выбарчых кампаніях, грамадска значных мерапрыемствах для раёна, вобласці і краіны да дапамогі канкрэтнаму чалавеку.

24.08.1 24.08.2

Фонд прымае ўдзел у мерапрыемствах па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Слонімскім раёне, актыўна ўзаемадзейнічае з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Штогод сумесна з аддзеламі райвыканкама і раённым камітэтам ГА «БРСМ» аб’яднанне выступае арганізатарам ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня», удзельнічае ў правядзенні конкурсаў і віктарын.

24.08.4 24.08.3

Найважнейшыя праграмы фонду, якія рэалізуе раённая арганізацыя, — «Наша радзіма — Беларусь», «Клопат аб ветэранах і інвалідах», «Падтрымка сям’і, дзяцей і моладзі», «Адораныя і таленавітыя — будучыня міру», «Мір на карысць здароўя чалавека», у рамках якіх двойчы ў год вучням, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці і спорце, уручаюцца стыпендыі Фонду міра.

24.08.5

Для ўдзельнікаў розных конкурсаў і валанцёраў арганізоўваюцца паездкі па знакавых мясцінах Беларусі. Аказваецца матэрыяльная дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам.

24.08.6

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі лідэрскія якасці Ніны Віктараўны і аднагалосна прызналі працу Слонімскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» здавальняючай, а таксама падтрымалі кандыдатуру Ніны Віктараўны на пасаду старшыні Слонімскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» на новы тэрмін.

Іван Калбаска,

старшыня Гродзенскага абсласнога аддзялення 

ГА “Беларускі фонд міру”