image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
29.09.2022 / Администратор

Віншаванні жанчынам, якія сталі мамамі ў Міжнародны дзень міру, накіравалі прадстаўнікі Беларускага фонда міру.

21 верасня, у святочную дату, у Гродненскім рэгіёне з’явіліся на свет 25 дзяцей, з іх 11 (9 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі) — у абласным клінічным перынатальным цэнтры. Тры матулі сталі шматдзетнымі.

А вось у Слоніме нарадзіліся двайняты.

28.09.1

У рамках акцыі Беларускага фонда міру сем’ям уручылі пасведчанні “Дзіця міру”.

28.09.2

Праводзячы дадзеную акцыю Беларускі фонд міру садзейнічае выхоўванню міратворцаў з нараджэння, а таксама спрыяе павышэнню ролі сям’і, адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей.

28.09.4

Мы жадаем матулям самага галоўнага — самім мець здароўе і бачыць моцнымі і здаровымі сваіх дзетак, бо калі дзіця здаровае – гэта самае вялікае шчасце!

28.09.5

Акрамя падарункаў ад Беларускага фонда міру матулі атрымалі віншаванні і падарункі ад прадпрыемстваў гродзеншчыны.

28.09.6

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру” выказвае словы падзякі прадпрыемствам “Молочный мир”, “Лидский комбинат хлебопродуктов”, “Мед Лен” за удзел ў акцыі.

28.09.7

Больш інфармацыі аб акцыі – тут:

https://www.tvgrodno.by/news/novosti_grodno_23_09_2022_v_oblastnom_tsentre_v_den_mira_na_svet_poyavilos_16_mladentsev.html

https://www.tvgrodno.by/news/novosti_grodno_26_09_2022_fond_mira_pozdravil_zhenshchin_stavshikh_materyami_21_sentyabrya.html

https://tv-lida.by/pozdravleniya-i-podarki-dlya-materej-detej-mira/

Іван Калбаска,

старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”