image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
29.08.2022 / Администратор

Вялікі Анненскі кірмаш зноў прыйшоў у Зэльву

Вялікі Анненскі кірмаш зноў прыйшоў у Зэльву

Зэльвенская раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру» выступіла арганізатарам і спонсарам конкурсу «Кірмашовы сувенір», які адбыўся ў рамках Анненскага кірмаша.

22.08.1

Анненскі кірмаш здаўна лічыўся своеасаблівым святам. Яго адкрыцця з нецярпеннем чакалі як жыхары Зэльвеншчыны, так і госці з усёй Еўропы. Да яго рыхтаваліся, ехалі з усіх бакоў людзі загаддзя, каб заняць зручнае месца і размясціць свой тавар. Прайшлі стагоддзі, і зэльвенцы з гонарам прыўзносяць прыгожыя мясцовыя традыцыі ў сучаснае жыццё. І зараз усе разам сабраліся на “Кірмашовай пляцоўцы”.

У гэтым годзе брэндавае свята на Зэльвеншчыне праходзіць на працягу некалькіх месяцаў. Адкрылі трыяду яшчэ ў ліпені фэстам рэканструкцыі «Легендарныя эпохі». У жніўні — другі і ключавы этап шматвяковай традыцыі.

Творчая і тэатральная пляцоўкі кірмаша сёлета асабліва прыцягнулі ўвагу зэльвенцаў і многіх гасцей. Каля цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнуліся выставы конкурсаў.

22.08.2

Згодна з рашэннем журы ўсіх зачараваў і заняў першае месца драўляны шэдэўр у выглядзе галавы каня, зроблены рукамі майстра Алексадра Ішчанкі з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На другім месцы праца калектыву аддзела па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аг.Елка, на трэцім — майстры народных промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Веранікі Жамойцінай. 22.08.1

 

Вольга Дзмітрыева

старшыня Зельвенскай раённай аганізацыі

ГА «Беларускі фонд міру«