image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
16.03.2019 / Администратор

З Народзінамі, Аляксандра Дзянісаўна!

15 сакавіка ў доме ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандры Дзянісаўны Пятрэнка было шматлюдна: з Народзінамі яе прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў.

Да гасцей Аляксандра Дзянісаўна ўжо прывыклая. Ні адна святочная дата не праходзіць без іх удзелу. Абавязкова павіншуюць і з 9 мая, і з 8 Сакавіка, і з Народзінамі. А як жа інакш – дзякуючы гераізму такіх людзей як яна, мы бачым чыстае неба над галавой і жывем у мірны час.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міра і член прэзідыума раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ала Зяблицева ад імя Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта, раённых арганізацый Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын павіншавала спадарыню Пятрэнка з такой выдатнай падзеяй. Яна выказала словы падзякі за смеласць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама за жыццёвую мудрасць і душэўную цеплыню, якімі яна і па гэты дзень шчодра дзеліцца з людзьмі.

Да свята госці ўручылі Аляксандры Дзянісаўне кветкі і падарункі, а таксама выказвалі сваю павагу за шматгадовую добрасумленную працу і шчыра пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, падтрымкі і ўвагі блізкіх людзей і даўгалецця!

Аляксандра Дзянісаўна Пятрэнка багатая не толькі ўзнагародамі, але і добрай сям’ёй – дзецьмі, унукамі і праўнукамі.

Прыемныя віншаванні і словы падзякі расчулілі імянінніцу до слёз:

– Дзякуй за ўвагу. Будзем старацца жыць і далей, сустрэнемся 9 мая –  ў Дзень Перамогі!