Аўтар:
Доўгі Мікіта Вітальевіч,
вучань 7 класа
Адрас: 213177 Магілеўская вобласць,
Бялыніцкі раен, аграгарадок Цяхцін
вул.Перамогі-2, д.17
тэлефон: 80223236460
E-mail: tehtin@belynichi.edu.by
Цяхцін, 2016
«НІКОЛІ НЕ ЗАБУДЗЕМ»
Нядаўна ў нашым класе па беларускай літаратуры прайшоў незвычайны ўрок па кнізе “Ніколі не забудзем”. Урок праходзіў у Асмолаўскім лесе, каля партызанскай зямлянкі, якую аднавілі вучні і настаўнікі комплексу. Мы сядзелі ў зямлянцы, варылі партызанскую кашу і гаварылі пра вайну. Я не мог уявіць, як людзі ў такі холад жылі ў лесе без ежы, без цяпла і змагаліся з фашыстамі. Я быў настолькі ўзрушаны, што захацелася больш даведацца пра сваіх родзічаў, як яны змагаліся, выжывалі і выстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Назаўтра я пайшоў да бабулі Баравіковай Ганны Іванаўны, якой цяпер 82 гады, і яна была ў часы вайны ў такім узросце, як я. Бабуля расказала мне, што насіла ў лес партызанам хлеб, а таксама передавала звесткі пра немцаў.
Калі ў весцы было ціха, то партызаны прыходзілі да іх у лазню, каб памыцца. Тады дзеці залазілі на дрэвы і сачылі, каб ніхто не ўбачыў партызан. Аднойчы да іх прыйшлі немцы і загадалі маці выйсці з хаты разам з дзецьмі. Выгналі таксама і суседзяў. Вялікі натоўп людзей пагналі, як жывелу, у суседнюю веску Каліноўку. Закрылі ўсіх у адным хляве, напэўна, хацелі спаліць за сувязь з партызанамі. Аднак мсціўцы паспелі іх вызваліць. З бабуляй мы прагаварылі каля трох гадзін.
Мяне ўразіла тое, што ў нашай вёсцы пражывала да вайны 1050 жыхароў, больш трохсот чалавек пайшлі на фронт, не вярнулася з вайны палова з іх. Засталася пасля вайны трэцяя частка насельніцтва. Было спалена дзесяць хат, а веска Асмолаўка, дзе цяпер адноўлена зямлянка, была спалена цалкам. А яшчэ я больш даведаўся пра свайго прадзеда, Бельскага Васіля Нікіфаравіча. Ён жа быў сапраўдным героем!
Быў моцны мароз, Васіль плыў да берага, рукі і ногі здранцвелі ад холаду, але яму хацелася жыць. Мабыць, вынослівасць і моцнае здароўе дапамаглі яму выжыць. Прабыў Васіль у вадзе больш за 7 гадзін, яго палічылі загінуўшым. Пасля гэтага бою маці атрымала пахаронку. Аднак мой прадзед выжыў, падлячыўся ў шпіталі і зноў папрасіўся на фронт. Усю вайну прайшоў пехатою ад Кіева да Берліна, вызваляў Балгарыю, Венгрыю, Чэхію. У баях страціў многіх сяброў.
Жыццё майго прадзеда, яго гераічныя подзвігі – гэта мой ідэал, я хачу быць падобным на яго. Мне падорана светлае жыццё, жыццё без страху, падорана маім прадзедам і тымі, хто загінуў у гады вайны, абараняючы нашу Радзіму.
Мой прадзед быў узнагароджаны ордэнам “Чырвонай зоркі”, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “Перамога над Германіяй”.
Прайшло ўжо шмат часу, як скончылася вайна, аднак у сэрцах не згасае памяць. Мяне трывожыць тое, што робіцца сення на Украіне. Дзеля чаго гінулі сябры майго прадзеда ў той суровый час? Мне балюча глядзець, як вандалы здзекваюцца над помнікамі загінўшых. Гэта ж святое, яго трэба берагчы.
Які я шчаслівы, што магу вучыцца, марыць, займацца любімымі справамі. Калі бачу самалет у небе, то любуюся белай палоскай яго следу на нябесным блакіце. Нам не трэба ўцякаць і хавацца ў падвалах. Калі чую грымоты, то проста радуюся вясновай навальніцы. Разам з бацькам мы прагледзілі кнігу “Памяць” Бялыніцкага раёна. Шкада, не знайшлі ў ёй прозвішча прадзеда. У школьным музеі мы з настаўніцай зрабілі “Карту памяці” і запісваем прозвішчы герояў, якіх адкрываем.
У руках трымаю ордэн “Чырвонай зоркі” і кажу: “Дзякуй табе за тое, што жыву пад мірным небам і не ведаю вайны”. Я буду захоўваць гэту рэліквію і абавязкова передам свайму сыну. | ![]() |
Колькі яшчэ таямніц у гэтай праклятай вайне!