image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace

Белыничский район

«Шчасце жыць у мірнай краіне» 

Аўтар:

Доўгі  Мікіта Вітальевіч,

вучань 7 класа

Адрас: 213177 Магілеўская вобласць,

Бялыніцкі раен, аграгарадок  Цяхцін

вул.Перамогі-2, д.17

тэлефон: 80223236460

E-mail: tehtin@belynichi.edu.by

Цяхцін, 2016

 

«НІКОЛІ НЕ ЗАБУДЗЕМ»

Нядаўна ў нашым класе па беларускай літаратуры прайшоў незвычайны ўрок па кнізе “Ніколі не забудзем”. Урок праходзіў у Асмолаўскім лесе, каля партызанскай зямлянкі, якую аднавілі вучні і настаўнікі комплексу. Мы сядзелі ў зямлянцы, варылі партызанскую кашу і гаварылі пра вайну. Я не мог уявіць, як людзі ў такі холад жылі ў лесе без ежы, без цяпла і змагаліся з фашыстамі. Я быў настолькі ўзрушаны, што захацелася больш даведацца пра сваіх родзічаў, як яны змагаліся, выжывалі і выстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Белыничский район

Назаўтра я пайшоў да бабулі Баравіковай Ганны Іванаўны, якой цяпер 82 гады, і яна была ў часы вайны ў такім узросце, як я. Бабуля расказала мне, што насіла ў лес партызанам хлеб, а таксама передавала звесткі пра немцаў.

Калі ў весцы было ціха, то партызаны прыходзілі да іх у лазню, каб памыцца. Тады дзеці залазілі на дрэвы і сачылі, каб ніхто не ўбачыў партызан. Аднойчы да іх прыйшлі немцы і загадалі маці выйсці з хаты разам з дзецьмі. Выгналі таксама і суседзяў. Вялікі натоўп людзей пагналі, як жывелу, у суседнюю веску Каліноўку. Закрылі ўсіх у адным хляве, напэўна, хацелі спаліць за сувязь з партызанамі. Аднак мсціўцы паспелі іх вызваліць. З бабуляй мы прагаварылі каля трох гадзін.

Мяне ўразіла тое, што ў нашай вёсцы пражывала да вайны 1050 жыхароў, больш трохсот чалавек пайшлі на фронт, не вярнулася з вайны палова з іх. Засталася пасля вайны трэцяя частка насельніцтва. Было спалена дзесяць хат, а веска Асмолаўка, дзе цяпер адноўлена зямлянка, была спалена цалкам. А яшчэ я больш даведаўся пра свайго прадзеда, Бельскага Васіля Нікіфаравіча. Ён жа быў сапраўдным героем!

Мой прадзед нарадзіўся ў 1919 годзе ў весцы Цяхцін. У сям’і было сямера дзяцей. Да вайны скончыў толькі 5 класаў, бо рана памёр бацька. Ён быў старэйшым і таму пайшоў працаваць, каб  дапамагчы маці пракарміць сям’ю. У 1939 годзе яго прызвалі ў рады Чырвонай Арміі. Трапіў служыць на Украіну. З першых дзен вайны абараняў Кіеў, там трапіў у акружэнне. Удалося выбрацца з вогненнага пекла, змагаўся за Сталінград. Аднойчы ў час пераправы праз Волгу іх акружылі немцы. Лодка, у якой знаходзіліся боепрыпасы і прадукты харчавання, перакулілася ў ваду. Усе змяшалася: лед, агонь, полымя. Ён быў побач з камандзірам на льдзіне, нечакана лед трэснуў, і салдат паляцеў у сцюдзеную ваду. Белыничский район 1

Быў моцны мароз, Васіль плыў да берага, рукі і ногі здранцвелі ад холаду, але яму хацелася жыць.  Мабыць, вынослівасць і моцнае здароўе дапамаглі яму выжыць. Прабыў Васіль у вадзе больш за 7 гадзін, яго палічылі загінуўшым. Пасля гэтага бою маці атрымала пахаронку. Аднак мой прадзед выжыў, падлячыўся ў шпіталі і зноў папрасіўся на фронт. Усю вайну прайшоў пехатою ад Кіева да Берліна,  вызваляў Балгарыю, Венгрыю, Чэхію. У баях страціў многіх сяброў.

Жыццё майго прадзеда, яго гераічныя подзвігі – гэта мой ідэал, я хачу быць падобным на яго. Мне падорана светлае жыццё, жыццё без страху, падорана маім прадзедам і тымі, хто загінуў у гады вайны, абараняючы нашу Радзіму.

Мой прадзед быў узнагароджаны  ордэнам “Чырвонай зоркі”, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “Перамога над Германіяй”.

Прайшло ўжо шмат часу, як скончылася вайна, аднак у сэрцах не згасае памяць. Мяне трывожыць тое, што робіцца сення на Украіне. Дзеля чаго гінулі сябры майго прадзеда ў той суровый час?  Мне балюча глядзець, як вандалы здзекваюцца над помнікамі загінўшых. Гэта ж святое, яго трэба берагчы.

Які я шчаслівы, што магу вучыцца, марыць, займацца любімымі справамі. Калі бачу самалет у небе, то любуюся белай палоскай яго следу на нябесным блакіце. Нам не трэба ўцякаць і хавацца ў падвалах. Калі чую грымоты, то проста радуюся вясновай навальніцы. Разам з бацькам мы прагледзілі кнігу “Памяць” Бялыніцкага раёна. Шкада, не знайшлі ў ёй прозвішча прадзеда. У школьным музеі мы з настаўніцай зрабілі “Карту памяці” і запісваем прозвішчы герояў, якіх адкрываем.

У руках трымаю  ордэн “Чырвонай зоркі” і кажу: “Дзякуй табе за тое, што жыву пад мірным небам і не ведаю вайны”. Я буду захоўваць гэту рэліквію і абавязкова передам свайму сыну. Белыничский район 3

Колькі яшчэ таямніц у гэтай праклятай вайне!